МыВера Поклонская

Вось тое, што я люблю:

снег, каты, каханне, балконы, сон, дэпрэсія, спалены чайнік, кава, парасоны, зялёна-фіялетавае, пяшчотнае, месяц, дым, туман, ляжаць на сцэне пасля спектакля пад сафітамі і быць нікім, гатаваць карамельную каву каб усё шыпела трэскалася бахала і выкіпала, чытаць вершы, пісаць вершы, адчуваць вершы, пражываць вершы, шыць вязаць клеіць, прыдумляць, здзіўляць, здзіўляцца, быць адзінай і самай патрэбнай, цалаваць, клапаціцца, падаконнік\балкон—плед/коўдра—кава/гарбата—за вакном дождж/ноч, паліць, дождж, кроплі дажджу на акне, плакаць і смяяцца адначасова, завушніцы (хоць ніколі іх не насіла), паважаць людзей, выводзіць жыццёвыя кішэнныя тэорыі на ўсялякі выпадак, каб было чыста ў ва мне і за межамі мяне, не спаць калі іншыя спяць і спаць калі ніхто не спіць, прыгаць з парашутам, клапаціцца аб планеце краіне дзецях-сіротах хворых старых_людзях, старыя фатаздымкі паціфоны фатаапараты нямыя фільмы, адзінота, слёзы, дахі, аўтастоп, праводзіць цягнікі ў якіх не едуць мае знаёмыя, быць зараз.

 

Вось тое, то я не люблю:

тупасць, абмежаванасць, адсутнасць інтарэса да жыцця і людзей