14.02.2012

Згублены мiльярд

Разыграны перад Новым годам латарэяй "Ваша лато" мільярд рублёў да гэтага часу ніхто не прыйшоў забіраць. 

Як расказала PR-менеджэр РУП "Беларускія латарэі" Вольга Дзяшчэня, шчаслівы выйгрышны білет быў прададзены ў Пінску:

— Мы шукалі пераможцу, назваўшы нумар білета ў прамым эфіры, давалі аб'яву ў мясцовай газеце, але ніхто за выйгрышам не з'явіўся да гэтага часу. У прынцыпе, такое не часта здараецца. Але таксама пакуль не знайшоўся і той, хто выйграў машыну "Шкода Фабія", якую "Ваша лато" разыграла 24 снежня 2011 года.

Па правілах, чакаць уладальнікаў выйгрышаў павінны на працягу 6 месяцаў. Калі мільярдэр з Пінска не знойдзецца, будзе прынята рашэнне, куды выйграныя сродкі накіраваць.

Усяго ў 2011 годзе ў латарэю "Ваша лато", акрамя згаданага мільярда, беларусы выйгралі 15 кватэр, 60 брыльянтаў агульным коштам 48 мільёнаў рублёў, 6 аўтамабіляў і 350 грамаў золата на 30 мільёнаў рублёў.

День Святого действует даже на валюту
неоднозначное реакция на "Еврофест"