29.09.2010

Алег Хаменка ў эфіры “Мясцовага радыё”

У ноч з серады на чацвер на хвалях “Мясцовага радыё” даваў інтэрвью лідэр гурта "Палац" – Алег Хаменка, - вельмі нестандартны, энергічны і разумны чалавек. Акрамя таго, што спадар Алег выбітны этна-музыка,  ён таксама вядомы шматлікімі іншымі праектамі: трыма аўтарскімі праграмамі на беларускіх радыё станцыях, арганізацыяй такіх рэспубліканскіх музычных фестываляў як “Камяніца” і “BelaMusic”, запісам чароўных беларускіх казак і рознымі-рознымі іншымі найцікавейшымі беларускімі ініцыятывамі.  Мы вельмі ўдзячныя за цудоўную насычаную размову.

Благодарность
Наш эфир